Аэрапорты, назвы якіх лёгка паблытаць

Аэрапорты з назвамі, што ўводзяць у зман, былі выяўленыя вядучым еўрапейскім авіяцыйным брокерам Aviav TM (Cofrance SARL).

У сусветнай авіяцыйнай практыцы сустракаецца даволі шмат заблытаных выпадкаў. Напрыклад, да распрацоўкі адзінай сістэмы мовы дыспетчараў, здаралася шмат выпадкаў аварыйных сітуацый. Так жа сама здараецца і з назвамі паветраных гаваняў па ўсім свеце – можна знайсці мноства аднайменных варыянтаў, якія могуць увесці ў зман не толькі дасведчаных вандроўнікаў, але і саміх пілотаў, што, вядома, зусім не пажадана.
Напрыклад, новы аэрапорт Парыж-Ватры Дыснэй знаходзіцца ў 150 км ад Парыжа. Тады як Парыж – Ватры Дыснэй з’яўляецца аэрапортам, двухсэнсоўная назва якога ўваходзіць у спіс напрамкаў авіяперавозчыка Ryanair. Спецыялістамі кампаніі Aviav TM (Cofrance SARL) было высветлена, што гэта зусім не адзіны аэрапорт з назвай, якая ўводзяць у зман.
Калі ў назвах ёсць словы “Парыж” і “Дысней”, дык вандроўнікі могуць чакаць, што аэрапорт знаходзіцца недалёка ад сталіцы Францыі ці французскага Дыснэйлэнда. Аднак размешчаны ў 150 кіламетрах ад цэнтра Парыжа і ў 112 кіламетрах ад чароўнага каралеўства Мікі Маўса, паветраная гавань Парыж – Ватры Дыснэй дасягае новага рэкорду ў фальшывай наменклатуры аэрапортаў.

Многія танныя авіялініі выкарыстоўваюць другасныя аэрапорты з-за ніжэйшых эксплуатацыйных выдаткаў параўнальна з цэнтральнымі паветранымі гаванямі, і гэта дазваляе ім прапаноўваць бюджэтныя рэйсы. Але ў некаторых кампаній ўзнікалі праблемы з непаразуменнем іх пасажыраў, якія былі вельмі здзіўленыя, прыбыўшы ў тую ці іншую паветраную гавань, якая апыналася ў некалькіх кіламетрах ад горада, напрыклад.
Такім чынам, аэрапорт Мэмінген у Мюнхене на самай справе знаходзіцца ў 112 км ад цэнтра Мюнхена, Осла Торп размешчаны ў 110 кіламетрах ад Осла, а новая база EasyJet, Лондан Саўтэнд – у 64 кіламетрах ад сталіцы (такая ж адлегласць, як паміж Станстэдам і цэнтрам Лондана).

У офісе кампаніі Aviav TM (Cofrance SARL), што размяшчаецца ў Ніцы, атрыманыя вынікі даследавання каментуюць так: «У залежнасці ад канечнага пункта прызначэння рэгіянальныя аэрапорты могуць быць вельмі зручнымі. Але вандроўнікі, якія хочуць адправіцца ў цэнтральныя горады, павінны ўлічваць час і кошт транспарту, калі яны прызямляюцца ў рэгіянальным аэрапорце, і параўноўваць іх з выгодай цэнтральных паветраных гаваняў. Калі вы, напрыклад, прылятаеце ў аэрапорт, у назве якога – нагадка пра Лондан, дык вы найверагодней чакаеце, што ён будзе размешчаны паблізу сталіцы. Але пэўна нельга сказаць, што адлегласць у 64 км – гэта вельмі блізка: у гэтым разе можна казаць пра эквіваленцте пасадкі ў Верхняй Нармандыі, тады як падарожнік хацеў прызямліцца ў Парыжы!»
Аэрапорты з найбольш выбітнымі назвамі, што ўводзяць у зман:

1. Барселона (Жырона, Girona-Costa Brava, коды IATA: GRO ICAO: LEGE) – 94 км ад Барселоны.
2. Барселона (Реус, Reus коды IATA: REU ICAO: LERS) – 94 км ад Барселоны.
3. Верона (Брэшыа, Brescia Montichiari, коды IATA: VBS ICAO: LIPO) – 53 км ад Вероны.
4. Глазга (Прэствік, Prestwick, коды IATA: PIK ICAO: EGPK) – 51 км ад Глазга.
5. Дзюсэльдорф (Віз, Weeze, коды IATA: NRN ICAO: EDLV) – 80 км ад Дзюсельдорфа.
6. Заходні Мюнхен (Мэминген, Memmingen, коды IATA: FMM ICAO: EDJA) – 112 км ад Мюнхена.

7. Лондан (Оксфард, Oxford, Kidlington, коды IATA: OXF ICAO: EGTK) – 97 км ад Лондана.
8. Лондан (Саўтэнд, London Southend, коды IATA: SEN ICAO: EGMC) – 64 км ад Лондана.
9. Лондан (Станстэд, London Stansted, коды IATA: STN ICAO: EGSS) – 64 км ад Лондана.
10. Осла (Торп, Sandefjord, коды IATA: TRF ICAO: ENTO) – 110 км ад Осла.
11. Парыж – Ватры (Дыснэй, Vatry International, коды IATA: XCR ICAO: LFOK) – 150 км ад Парыжа і 112 км ад сталічнага Дыснэйлэнду.
12. Парыж (Баве, Beauvais-Tille, коды IATA: BVA ICAO: LFOB) – 88 км ад Парыжа.
13. Стакгольм (Скаўста, Skavsta, коды IATA: NYO ICAO: ESKN) – 95 км ад Стакгольма.
14. Токіа (Нарыта, Narita, коды IATA: SBG ICAO: WITB) – 60 км ад Токіа.

15. Франкфурт (Ган, Frankfurt-Hahn, коды IATA: HHN ICAO: EDFH) – 110 км ад Франкфурта-на-Майне.
Аэрапорты, што абслугоўваюць менавіта горады, згадка пра якія змешчаная ў іх назве:
1. Аэрапорт Белфаст (Джордж Бэст, George Best Belfast City, коды IATA: BHD ICAO: EGAC) – 5 км ад Белфаста.
2. Аэрапорт Бухарэст Otopeni (Henri Coanda International, коды IATA: OTP ICAO: LROP) – 7 км ад Бухарэста.
3. Аэрапорт Ванкувера (Vancouver Intl, коды IATA: YVR ICAO: CYVR) – 13 км ад Ванкувера.
4. Аэрапорт Варшавы (Warsaw Chopin airport) коды IATA: WAW ICAO: EPWA – 10 км ад Варшавы.

5. Аэрапорт Велінгтона (Wellington International, коды IATA: WLG ICAO: NZWN) – 7 км ад Велінгтона.
6. Аэрапорт Ганалулу (Honolulu International, коды IATA: HNL ICAO: PHNL) – 7 км ад Ганалулу.
7. Аэрапорт Кальяры (Cagliari-Elmas Airport, коды IATA: CAG ICAO: LIEE) – 9 км ад Кальяры.
8. Аэрапорт Лондан-Сіці (London City Airport, коды IATA: LCY ICAO: EGLC) – 10 км ад Лондана.

9. Аэрапорт Сан-Дыега (San Diego International Airport, коды IATA: SAN ICAO: KSAN) – 5 км ад Сан-Дыега.
10. Аэрапорт Солт-Лэйк-Сіці (Salt Lake City International, коды IATA: SLC ICAO: KSLC) – 5 км ад Солт-Лэйк-Сіці.
11. Аэрапорт Тайбэй Sungshan (Sung Shan, коды IATA: TSA ICAO: RCSS) – 5 км ад Тайбэя.
12. Аэрапорт Таліна (Ulemiste, Lennart Meri Tallinna lennujaam, коды IATA: TLL ICAO: EETN) – 5 км ад Таліна.

13. Аэрапорт Эдынбурга (Edinburgh Airport, коды IATA: EDI ICAO: EGPH) – 13 км ад Эдынбурга.
14. Лісабонскі аэрапорт (Lisbon TP, коды IATA: ZYD ICAO: EHBK) – 7 км ад Лісабона.
15. Міжнародны аэрапорт Мехіка Хуарэс (Benito Juarez International, коды IATA: MEX ICAO: MMMX) – 7 км ад Мехіка.
Будзьце ўважлівыя, выбіраючы аэрапорт прызначэння, вандруйце разам з Aviav TM (Cofrance SARL)!
Алена Ксенафонтава