Прыватная авіяцыя ў Расіі ў 2018 годзе – ці ёсць перамены да лепшага?

Поиск и аренда частных самолетов

Рынак дзелавой авіяцыі ў Расіі перажывае не лепшыя часы. Ці будзе адраджэнне попыту на прыватныя пералёты і як ідуць справы з індывідуальнымі рэйсамі ў Еўропе, распавёў дырэктар вядомага французскага цэнтра бізнес-авіяцыі AVIAV TM (Cofrance SARL), Віталь Архангельскі.

itogi 1 - Прыватная авіяцыя ў Расіі ў 2018 годзе - ці ёсць перамены да лепшага?

– Віталь Дзмітрыевіч, якім быў для кампаніі AVIAV TM (Cofrance SARL) 2018 год? Нешта змянілася ў свеце дзелавой авіяцыі? Снежань – час падводзіць вынікі года…

– Год быў напружаны, з невялікімі сюрпрызамі, з пэўнымі дасягненнямі. Калі казаць пра працу AVIAV TM (Cofrance SARL), то ўсё ішло прыкладна так, як і меркавалася.

– Ці праўда, што сёлета ў Расіі попыт на прыватныя пералёты знянацку знізіўся?

– Знянацку? Зусім не. Ён зніжаецца стабільна ўжо гадоў пяць, калі казаць менавіта пра Расею. Вось у ЗША, напрыклад, попыт расце. У Еўропе застаецца прыкладна на адным і тым жа ўзроўні. У краінах былога СНД – па-рознаму. Мы рабілі стаўку на Ўзбекістан, Казахстан, Азэрбайджан, Кіргізію, некаторыя іншыя краіны. Ва Ўзбекістане і Азэрбайджане цікавасць да дзелавой авіяцыі павялічваецца. У нас шмат кліентаў з Расіі, але кампанія AVIAV TM (Cofrance SARL) працуе па ўсім свеце.

– Няўжо правядзенне Чэмпіянату свету па футболе ў Расеі не адбілася на рынку дзелавой авіяцыі?

– Вядома, адбілася. Якраз хацеў пра гэта сказаць. У перыяд правядзення Чэмпіянату колькасць прыватных рэйсаў у Расію значна павялічылася. У нас таксама былі замовы з некалькіх краін. Такая падзея не магла не выклікаць цікавасці і шырокага грамадскага рэзанансу. Нягледзячы на ​​тое, што авіякампаніі павялічылі колькасць звычайных чартараў, знайшлося нямала жадаючых дабрацца на чэмпіянат персанальнымі бізнес-джэтамі.

– А акрамя Чэмпіянату? Ці можна казаць, што рынак дзелавой авіяцыі ў Расіі цяпер перажывае крызіс?

– Мы глядзім на сітуацыю аптымістычна. Вядома, статычнае палітычнае і эканамічнае становішча ў краіне не найлепш уплывае на рынак дзелавой авіяцыі. Але хачу заўважыць, што гэты год быў больш удалым у параўнанні з некалькімі папярэднімі, і не толькі дзеля мундыялю. Напрыклад, у верасні ва Ўладзівастоку праходзіў Эканамічны форум, нямала ўдзельнікаў выправіліся туды індывідуальнымі рэйсамі. Былі і іншыя важныя падзеі ў Расіі і за мяжой, якія трэба было наведаць, напрыклад, буйным прадпрымальнікам або іншым нашым VIP-кліентам. Звычайна ўсплёск цікавасці да бізнес-авіяцыі назіраецца менавіта ў перыяды такіх значных мерапрыемстваў. Ёсць спадзеў, што гэты год стане пераломным і ў наступныя гады будзе назірацца невялікі рост у гэтым сектары.

– З чым жа звязаныя такія аптымістычныя чаканні?

– З агульнай тэндэнцыяй. Як я ўжо казаў, сёлета пасля доўгага застою пайшоў невялікі рост замоваў на прыватныя пералёты, і гэта без увагі на Чэмпіянат свету па футболе. Назіраецца змена прыярытэтаў: калі раней расійскія заказчыкі збольшага ляталі за мяжу, дык цяпер большасць закрытых чартараў прыпадае на ўнутраныя рэйсы, асабліва там, дзе авіякампаніі не прапаноўваюць прамых маршрутаў.

Магчыма, і карціна з эканамічнай стагнацыяй нарэшце зменіцца ў лепшы бок, прынамсі вельмі хацелася б на гэта спадзявацца. Увесь перыяд існавання нашай кампаніі AVIAV TM (Cofrance SARL), а гэта ўжо блізу дзесяці гадоў, мы шмат працавалі менавіта з расійскімі кліентамі. Апошнія некалькі гадоў, не лічачы цяперашняга, як Вы слушна заўважылі, былі зусім не самымі паспяховымі ні для нашых замоўцаў, ні для нас. Аднак сітуацыя, хай павольна, але паляпшаецца, колькасць індывідуальных рэйсаў расце, і ёсць аб’ектыўнае меркаваньне, што так будзе і далей.

itogi 2 - Прыватная авіяцыя ў Расіі ў 2018 годзе - ці ёсць перамены да лепшага?

– Вы сказалі, што ў Расіі змянілася геаграфія палётаў прыватнай авіяцыі. А ці ёсць яшчэ якіясь перамены?

– Гэтая – галоўная і даволі прынцыповая перамена. Сёння амаль палова замоўцаў з Расіі лятае ўнутры краіны. Раней такога не было. Яшчэ – актыўна развіваецца кірунак у Кітай. Калі пяць гадоў таму большасць прыватных рэйсаў прыпадала на Еўропу, прычым, на буйныя сталіцы, напрыклад, Лондан ці Парыж, дыко сёння шмат якія самалёты ляцяць у Цяньцзінь, Чунцын, Гуанчжоў, Шэньчжэнь, Шанхай… Назіраецца тэндэнцыя зніжэння пералётаў для асабістых мэтаў (нагадаю, мы цяпер гаворым толькі пра Расею). Сёння сямейнае падарожжа або вясельнае турнэ – гэта вялікая рэдкасць на расійскім рынку. Зноў жа гадоў пяць-сем таму такіх замоваў было на парадак больш. У нашыя дні ляцяць толькі дзелавыя людзі, дырэктары або супрацоўнікі сур’ёзных кампаній, буйныя грамадскія дзеячы. А вось у тых жа Штатах або Еўропе такой тэндэнцыі няма: суадносіны дзелавых і асабістых рэйсаў бадай не змяняецца.

Смотрите также:  Primera Air начнёт полёты из Парижа в Бостон и Торонто

– Наколькі я ведаю, Ваша кампанія працуе і з малой авіяцыяй таксама. Як з гэтым напрамкам у вас ішлі справы ў гэтым годзе?

– Выдатна, але толькі не ў Расіі. Вось з чым тут катастрафічна дрэнна, дык гэта з лёгкай авіяцыяй. На сённяшні дзень ніякіх перспектыў для яе развіцця няма, а вінаватае ў гэтым авіяцыйнае заканадаўства. Невялікія самалёты выкарыстоўваюць толькі мізэрную частку свайго патэнцыялу. У Еўропе ці ў ЗША усё зусім інакш. Людзі купляюць “самалёты-канструктары”, некаторыя нават самі іх збіраюць, захоўваюць у гаражах і лятаюць фактычна куды ім заманіцца. Вельмі запатрабаванае “паветранае таксі” паміж блізка размешчанымі гарадамі, рознага кшталту дастаўкі, аэраэкскурсіі і шмат што іншае.

У Расіі нічога гэтага не дазволена! Дазваляюць абмежаваныя аглядныя палёты, лакальнае навучанне ў аэраклубах, прычым пакуль атрымаеш разнастайныя допускі для гэтага – усякае жаданне лятаць знікне. Пасажырскія перавозкі на верталётах прапаноўваюць тыя ж авіякампаніі: гэта стандартныя рэйсы без выгодаў і індывідуальнага падыходу, пры гэтым вельмі дарагія, бо канкурэнцыі няма. А для прыватнага пералёту трэба тысяча розных дазволаў, іх могуць яшчэ і не даць.

– Чаму ж усё так дрэнна?

– Той жа застой эканомікі. Яшчэ, магчыма, улады баяцца, што калі спрасціць працэдуру, дык лятаць будуць усе хто захочуць, і будуць часцейшымі авіякатастрофы. Але крыўдна, што такі прыбытковы сектар не працуе. Людзі маглі б нядрэнна на гэтым зарабляць. У Еўропе так і адбываецца, а ў Расіі малой авіяцыі нібыта наогул няма. І не думаю, што ў найбліжэйшы час сітуацыя зменіцца. Мы з задавальненнем прадастаўлялі б лёгкія самалёты для любых мэтаў, як робім гэта, напрыклад, у Францыі, але тут усё нашмат складаней.

– Значыць, у Еўропе ў Вас шмат такіх замоваў?

– Вядома! Лёгкія самалёты вельмі папулярныя, напрыклад, у Іспаніі, Італіі, Нямеччыне. У Францыі поспехам карыстаюцца верталёты: гэта экскурсіі, паветраная таксоўка па гарадах, або пералёты на гарналыжныя курорты. Часам верталёты выкарыстоўваюцца для пасадкі на яхту, дзе прадугледжаная пляцоўка. Увогуле, у нас, у Еўропе, для лёгкіх паветраных судоў адкрытыя ўсе шляхі. Кампаній, якія займаюцца камерцыйнай авіяцыяй, нямала, за кошт гэтага з’яўляецца здаровая канкурэнцыя, паляпшаецца якасць паслугаў, а кошт становіцца дасяжным для “сярэдняга класа”.

І заўважу, што ніякіх інцыдэнтаў і аварый. Усе авіяцыйныя законы строга выконваюцца. Думаю, і ў Расіі няшмат знойдзецца жадаючых рызыкаваць жыццём або несці крымінальную адказнасць за такія парушэнні. Развіццё малой авіяцыі было б вельмі карысна для расійскіх бізнэсоўцаў. Замовіць лёгкі самалёт або верталёт каштуе на парадак танней, чым замовіць сярэднемагістральны, а задачы яны могуць вырашаць зусім розныя: людзей перавозіць, прадпрыемствы кантраляваць, грузы дастаўляць, і пры гэтым ні ад каго не залежаць: трэба – патэлефанаваў і адправіўся як на таксоўцы.

– Скажыце, а як справы ідуць з пакупкамі прыватных самалётаў у Расіі? Бо Вы продажамі таксама займаецеся?

– Займаемся. Але ў Расіі мала купляюць прыватныя самалёты. І практычна ўсе бяруць ужываныя мадэлі. А вось выгодных прапаноў на рынку цяпер вельмі шмат: яны тут перавышаюць попыт, таму новыя джэты замаўляць нерэнтабельна.

Самалёты купляюць найперш для буйных прадпрыемстваў, тады наймаюць кіруючую кампанію і здаюць іх у арэнду, гэта дазваляе пакрыць выдаткі на эксплуатацыю. Дзеля таго што лятаюць збольшага супрацоўнікі, то ўладальнікі, набываючы, мала клапоцяцца пра стан бартоў, галоўнае, каб лётныя характарыстыкі былі добрыя, самалёты – надзейныя і бяспечныя, а тое, што яно не новыя, нікога не хвалюе.

Смотрите также:  Самолеты Ан-22, Ил-76 и Ан-26 отработали посадку на снег

– А як справы ідуць у Еўропе?

– Падобна, але ў цэлым тут продажаў на парадак больш. З тых жа прычынах збольшага купляюць самалёты, якія ўжо маюць лётную гісторыю. Што да новых, дык ў апошні час значна ўзмацнілася тэндэнцыя будаваць іх “з нуля” па індывідуальнай замове. Менавіта сёлета колькасць такіх званкоў ад кліентаў істотна павялічылася, відаць, гэты рынак будзе імкліва набіраць абароты.

– Чаму? Бо гэта, напэўна, доўга і дорага?

– Доўга – так. А вось з цаной можна нават выйграць, чым калі замовіць авіяцыйнаму заводу, напрыклад, даўно існуючую мадэль Bombardier Challenger. Тэхналогіі імкліва ўдасканальваюцца, вынаходзяцца больш эканамічныя матэрыялы. Пры распрацоўцы ўлічваецца экалагічнасць будучага джэту, бо з кожным годам за забруджванне навакольнага асяроддзя ўсё часцей і больш штрафуюць. Праектаваць і будаваць самалёты робіцца прасцей, асабліва калі гаворка аб невялікіх паветраных судах.

Акрамя таго, для будучага ўладальніка важна, каб самалёт быў зроблены персанальна для яго з улікам усіх яго пажаданняў. І каб сістэмы бяспекі былі самымі сучаснымі, а яны штодня абнаўляюцца. Вось і выходзіць, што праект “з нуля” мае больш плюсаў, чым гатовы новы варыянт. Часавыя выдаткі таксама не такія вялікія, як падаюцца, бо ў вядомых вытворцаў заказы могуць быць распісаныя на некалькі гадоў наперад. А найхутчэйшы варыянт – гэта, вядома, купляць ужываны самалёт – у Еўропе або ў Паўночнай Амерыцы ён таксама вельмі распаўсюджаны.

itogi 3 - Прыватная авіяцыя ў Расіі ў 2018 годзе - ці ёсць перамены да лепшага?

– Што яшчэ Вы маглі б сказаць пра Расію? Што замінае хутчэй развівацца дзелавой авіяцыі, акрамя застою эканомікі або асаблівасцяў авіяцыйнага заканадаўства?

– Гэтыя фактары ключавыя. Але я б яшчэ звярнуў увагу на аэрапорты. Дзелавыя людзі часта шукаюць нестандартных рашэнняў, ім патрэбныя аэрапорты ў тых месцах, дзе іх няма. У Расіі шмат аэрапортаў, якія знаходзяцца ў вартым жалю закінутым стане.

Такога паняцця, як аэрапорт для прыватных самалётаў, няма наогул і не будзе, мабыць, ніколі. Нават існыя аэрагавані рэдка маюць патрэбны мінімум для абслугоўвання самалётаў: сэрвісныя цэнтры, заправачныя комплексы… І проста саміх авіяцыйных вузлоў не стае для таго, каб з’явілася больш маршрутаў. Вось у ЗША – 15 тысяч аэрадромаў, у Бразіліі – 4 тысячы, а ў Расіі крыху больш за тысячу. Выглядае, што шмат, але з іх палова не эксплуатуецца, мае патрэбу ў рэканструкцыі. І гэта, дарэчы, адна з прычынаў, чаму так цяжка развівацца малой авіяцыі. Не ў Дамадзедава жа лёгкім самалётам садзіцца.

– Вернемся да Вашай кампаніі. Чым яшчэ запомніўся гэты год?

– Нашае галоўнае дасягненне, якое прыпала на лістапад 2018-га – гэта ўступленне ў арганізацыю Wyvern Ltd., што прызнаная лідарам у галіне аўдыту дзелавой авіяцыі. У гэтым сэнсе мы з’яўляемся першымі, хто атрымаў такое прэстыжнае членства не толькі ў Францыі, але і ў Еўрасаюзе. Бо супрацоўніцтва з ВІВЕРН азначае захаванне высокіх стандартаў Wingman і гарантуе нашым кліентам бяспечныя пералёты.

Акрамя таго, працягвае актыўна дзейнічаць нашая ўнікальная сістэма пошуку і выбару самалёта анлайн, калі кліент сам можа вызначыць, якая мадэль яму прыдаецца, і забраніраваць рэйс праз наш сайт. Для сённяшніх замоўцаў вельмі важна мець усе сучасныя інфармацыйныя сродкі пад рукой, і мы даем ім такую ​​магчымасць: здзелка арэнды бізнес-джэту выходзіць зусім празрыстай. Колькасць “самастойных” замоваў павялічваецца. Ёсць і іншыя карысныя інтэрнэт-сэрвісы, напрыклад, на нашым партале лёгка адсачыць, дзе ў бягучы момант знаходзіцца патрэбны самалёт, у якой ён кропцы шляху. Або хутка праверыць, ці няма самалётаў Empty Legs па патрэбным маршруце.

Таксама нашая кампанія AVIAV TM (Cofrance SARL) працягвае займаць лідзіруючыя пазіцыі ў галіне медыцынскіх перавозак …

– Гэта калі хвораму прадастаўляецца спецыяльны самалёт, з бальнічнай палатай на борце?

– Так, менавіта так. Сёлета назіралася тэндэнцыя зніжэння замоваў нашых паслугаў “пад ключ” у гэтым сектары. “Пад ключ” – гэта, калі, напрыклад, мы не проста знаходзім патрэбны самалёт, а арганізоўваем увесь працэс лячэння: заключаем дагавор з клінікай, цалкам робім трансфер, у тым ліку наземным транспартам, арандуем жыллё для рэабілітацыі, наймаем абслугоўваючы персанал. Часта такі варыянт выкарыстоўваюць жанчыны, якія прыязджаюць за мяжу, каб нарадзіць.

Смотрите также:  Rolls-Royce справился с расходами на ремент двигателей Trent 1000

Сёлета медыцынскія перавозкі ў нас замаўлялі найперш унутры Еўропы, і гаворка была толькі аб прадастаўленні спецыяльных паветраных судоў і медыцынскага персаналу на борце. Гэта зразумела: замежніку цяжка арыентавацца ў чужой краіне, патрэбны памочнік па любым пытанні, а мясцовыя жыхары такіх цяжкасцяў не адчуваюць.

Таксама сёлета мы меркавалі звярнуць асаблівую ўвагу на развіццё грузавой авіяцыі і прасоўвання паслугаў дастаўкі. Гэтым мы і займаліся, заключылі некалькі ўдалых кантрактаў, і мяркуем актыўна працаваць у гэтым кірунку і надалей. Авіяперавозка рэчаў, прадуктаў, тавараў, дакументаў актуальная ва ўсе часы і ў любых краінах. Нашая задача – даць кліентам выгаднейшыя ўмовы супрацоўніцтва, чым у іншых кампаній. А часам проста бывае трэба данесці інфармацыю пра тое, што AVIAV TM (Cofrance SARL) у гэтым напрамку таксама працуе, бо деловая авіяцыя ў шмат каго асацыюецца выключна з пасажырскімі рэйсамі ў асабліва камфортных умовах.

Сапраўды, грузавыя самалёты звычайна ўяўляюцца гіганцкімі…

– Але далёка не заўсёды для дастаўкі рэчаў патрабуюцца буйныя авіялайнеры. Часта дастаткова такога жа стандартнага джэту, які перавозіць пасажыраў. Проста ў ім ствараюцца спецыяльныя ўмовы, каб тавары, прадукты ці, напрыклад, жывёлы, былі ў зручнай для іх абстаноўцы.

– Ці было нешта ў гэтым годзе, што моцна Вас здзівіла?

– Моцна – не, але сюрпрызам з’явілася, напрыклад, тое, што попытам стала карыстацца паслуга камбінаваных падарожжаў. Гэта калі мы не проста прадастаўляем самалёт, а арганізуем складаны трансфер: напрыклад, замоўцаў прылятае самалётам у Ніцу, там яго забірае верталёт, дастаўляе на яхту, яхта прыбывае да берагоў Сардзініі, там кліента чакае лімузін, тады зноў яхта – на Корфу, а там яму чамусьці патрэбны матацыкл і коні з карэтай… Знайшліся аматары такіх няпростых падарожжаў, і іх аказалася болей, чым мы думалі. На самай справе арганізаваць падобны “шматступеневы” трансфер не так проста, бо кліенты, якім ён патрэбны, – людзі вельмі забяспечаныя, і ім трэба, каб усё было ідэальна, каб ані хвіліны лішняй не чакаць. Сітуацыю ўскладняе тое, што гатовых рашэнняў няма: кожны выпадак індывідуальны. Але нічога, даем рады.

– Ці маеце Вы ўжо планы на наступны год?

– Вядома, планаў процьма. Магчымасці дзелавой авіяцыі бязмежныя, трэба данесці гэтую думку да нашых кліентаў і зрабіць паслугі больш дасяжнымі. У праекце – стварыць новыя інтэрнэт-сэрвісы, незвычайныя канкурэнтаздольныя прапановы, адкрыць некалькі дадатковыя офісаў, шукаць карысных партнёраў, таксама навучанне і міжнародная атэстацыя асобных спецыялістаў, стварэнне аўтаматычнай сістэмы скідак. Таксама для нас важна паспяхова завяршыць пачатыя праекты, заключыць новыя здзелкі, працягваць аказваць якасную падтрымку наяўным кліентам, прасоўваць і развіваць усе асноўныя кірункі. За ўсім гэтым – велізарная праца, як і мае быць у любой кампаніі, што стабільная і прагрэсуе.

itogi 4 - Прыватная авіяцыя ў Расіі ў 2018 годзе - ці ёсць перамены да лепшага?

– Ці будзеце працягваць прасоўваць паслугі дзелавой авіяцыі ў Расіі ці пачакаеце лепшых часоў?

– Будзем абавязкова. Расія была і будзе адным з нашых прыярытэтных кірункаў. Будзем намагацца зрабіць так, каб прыватныя самалёты сталі больш дасяжнымі і дапамагалі расійскім бізнэсоўцам, навуковым і грамадскім дзеячам вырашаць сапраўды важныя задачы.

Гутарыў незалежны журналіст Мікалай Данілаў.